Форма ўваходу

Пошук

Каляндар

«  Снежань 2010  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Апытанне

Ці часта вы наведваеце музеі?
Всего ответов: 96

Статыстыка


Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0




Аўторак, 22.08.2017, 21:46
Приветствую Вас Гость | RSS
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Главная | Регистрация | Вход
Галоўная » 2010 » Снежань » 16 » Паэт-перакладчык Язэп Семяжон
20:04
Паэт-перакладчык Язэп Семяжон

15 снежня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў рамках праекта "Асветнікі зямлі беларускай” адбылася прэзентацыя кнігі кандыдата філалагічных навук Ірыны Лапцёнак "Паэт-перакладчык Язэп Семяжон”.

У прэзентацыі прынялі ўдзел даследчыкі НАН Беларусі, БДУ, БДУ імя М.Танка: член-карэспандэнт Міхась Мушынскі, прафесар Вячаслаў Рагойша, доктар філалагічных навук Іван Чарота, перакладчыкі Васіль Сёмуха і Міхась Кенька, літаратуразнаўцы Галіна Адамовіч і Анатоль Верабей, крытык Леанід Казыра, прадстаўнікі выдавецтва "Беларуская навука” – дырэктар Аляксандр Сташкевіч, галоўны рэдактар Генадзь Кісялёў і інш.

У кнізе ўпершыню разглядаецца шматгранная творчая дзейнасць аднаго з найбольш адметных прадстаўнікоў беларускага мастацкага перакладу ХХ стагоддзя Язэпа Семяжона – прафесійнага перакладчыка, паэта, літаратура- і перакладазнаўцы. Перакладчык узнаўляў творы з літаратур, якія існуюць у арыгінале на 34 мовах свету. Многія з іх сталі прыкметнай з’явай не толькі ў айчыннай, але і ў славянскай і нават сусветнай перакладной літаратуры ("Пан Тадэвуш” Адама Міцкевіча, "Песня пра зубра” Міколы Гусоўскага, "Кароль Лір” і "Утаймаванне наравістай” Уільяма Шэкспіра і інш.). Некаторыя пераклады ствараліся пісьменнікам для пастаноўкі на сцэнах тэатраў рэспублікі: Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы, Дзяржаўнага тэатра імя Якуба Коласа, Тэатра юнага гледача.





Праглядаў: 904 | Дадал: Музей | Рэйтынг: 0.0/0
Усяго каментарыяў: 1
1  
Было вельмі цікава і пазнавальна. Я адкрыла для сябе шмат новага. Дзякуй!

Имя *:
Email *:
Код *:

Министерство культуры © 2017