Форма ўваходу

Пошук

Каляндар

«  Студзень 2010  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Апытанне

Ці часта вы наведваеце музеі?
Всего ответов: 98

Статыстыка


Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0




Пятніца, 29.03.2024, 14:49
Приветствую Вас Гость | RSS
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Главная | Регистрация | Вход
Галоўная » 2010 » Студзень » 22 » Васіль Быкаў. Шлях, вызначаны лёсам…
12:38
Васіль Быкаў. Шлях, вызначаны лёсам…



19 студзеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў рамках сацыяльна-культурнага праекта "Чалавек нараджаецца, каб жыць…”, які прымеркаваны да 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, адкрылася літаратурна-дакументальная выстава "Васіль Быкаў. Шлях, вызначаны лёсам…”.

На адкрыцці выставы выступілі намеснік міністра культуры РБ Стружэцкі Тадэвуш Іванавіч, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ліхавы Ігар Дзмітрыевіч, паэт Генадзь Бураўкін. Падчас адкрыцця выставы прагучаў урывак з аповесці В. Быкава "Сотнікаў” і аўтабіяграфічнай аповесці "Доўгая дарога дадому” у выкананні артыста і рэжысёра Беларускага радыё Алега Вінярскага.

Экспазіцыя знаёміць з жыццёвым і творчым шляхам народнага пісьменніка Беларусі, выдатнага майстра ваеннай прозы, драматурга, кінасцэнарыста, публіцыста, лаўрэата шматлікіх прэстыжных нацыянальных і міжнародных прэмій Васіля Быкава, праз творчасць якога Беларусь яшчэ адной гранню стала больш вядомай Еўропе і свету.

На выставе прадстаўлены фотаздымкі, рукапісы, кнігі, першавыданні, аўтарскія пераклады, некаторыя асабістыя рэчы, ліставанне В. Быкава з беларускімі і замежнымі пісьменнікамі, кінасцэнарыі, малюнкі пісьменніка, створаныя ў розныя перыяды жыцця.

Выстава створана на аснове матэрыялаў, перададзеных В. Быкавым у музей у 1994 годзе (больш за тысячу адзінак музейных прадметаў).

У экспазіцыі выкарыстаны таксама асобныя матэрыялы з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, аддзела рэдкіх кніг ЦНБ імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, хатняга архіва пісьменніка.

Выстава створана за кошт сродкаў Міністэрства культуры РБ.

Праглядаў: 1842 | Дадал: Музей | Рэйтынг: 0.0/0
Усяго каментарыяў: 1
1 Sasha  
0
This is just the percfet answer for all of us

Имя *:
Email *:
Код *:

Министерство культуры © 2024