Форма ўваходу

Пошук

Каляндар

«  Май 2017  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Апытанне

Ці часта вы наведваеце музеі?
Всего ответов: 96

Статыстыка


Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0




Панядзелак, 01.05.2017, 01:25
Приветствую Вас Гость | RSS
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Главная | Регистрация | Вход
Інфармацыя аб музеі



Iншыя фотаздымкi Дзяржаўнага музея гiсторыi беларусскай лiтаратуры


АГУЛЬНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

     Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры – гэта адзін з буйнейшых літаратурных музеяў нашай краіны і адзіны літаратурны музей, які займаецца дакументаваннем літаратурнага працэсу на Беларусі ў шырокім гістарычным кантэксце: ад часоў узнікнення пісьменства да сённяшніх дзён. Музей заснаваны 6 лістапада 1987 года. Ён знаходзіцца ў адным з прыгожых куточкаў Мінска – Траецкім прадмесці. 

     Адрас: 220029, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13. Тэл: 334-56-21 Тэл/факс: 334-72-61.
     Праезд да станцыі метро «Няміга», маршруты тралейбусаў № 12, 29, 37, 40, 53, 46, аўтобусаў № 24, 38, 57, 91 (прыпынак «Оперны тэатр»).
     Музей працуе з 9.30 да 17.30. Выхадны - нядзеля. Каса: з 9.30 да 17.00
     E-mail: Bellitmuseum@tut.by
     

     Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры – гэта фонд унікальных калекцый рукапісаў, рэдкіх кніг, фотаздымкаў, твораў мастацтва, асабістых (мемарыяльных) рэчаў і дакументаў беларускіх пісьменнікаў. У музеі сёння захоўваецца звыш 50 000 адзінак музейных прадметаў. Сярод іх: 
     - археалагічныя знаходкі (XІ – XVII ст.);
     - старадрукі XVII – XVIІI ст. – выданні Віленскай друкарні братоў Мамонічаў, Полацкай Іезуіцкай акадэміі, Нясвіжскай друкарні Радзівілаў; 
     - прыжыццёвыя выданні пісьменнікаў XIX стагоддзя – В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Чачота, Я. Лучыны, Ф. Багушэвіча, А. Пашкевіч (Цёткі);
     - матэрыялы аб дзейнасці літаратурных аб’яднанняў 20-30-х гадоў ХХ ст. – "Маладняк”, "Узвышша”, "Полымя”, "БелАПП”;
     - матэрыялы з персанальных архіваў вядомых беларускіх пісьменнікаў: К. Крапівы, В. Быкава, А. Адамовіча, І. Шамякіна, Н. Гілевіча, П. Панчанкі, А.Звонака, У. Караткевіча, В. Віткі, С. Новіка-Пяюна і іншых;
     - мастацкія творы вядучых беларускіх мастакоў і скульптараў: А. Волкава, Э. Агуновіча, М. Купавы, А. Кашкурэвіча, А. Марачкіна, З. Азгура, А.Заспіцкага і іншых;
     - этнаграфічныя матэрыялы з розных рэгіёнаў Беларусі.



Міністэрства культуры © 2017