Форма ўваходу

Пошук

Каляндар

«  Сакавік 2024  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Апытанне

Ці часта вы наведваеце музеі?
Всего ответов: 98

Статыстыка


Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0




Аўторак, 19.03.2024, 08:21
Приветствую Вас Гость | RSS
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Главная | Регистрация | Вход
Галоўная старонка


Паважаныя наведвальнікі!

Наш сайт пераехаў на новы адрас: www.bellitmuseum.by

Просмотров: 3367 | Добавил: Музей | Дата: 10.01.2012 | Комментарии (14)


22 снежня а 18-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на сцэнічную пастаноўку "Паміж двума партрэтамі (досвед рэканструкцыі духоўнай спадчыны М.Гогаля і С.Ясеніна метадам тэатральнай інтэрпрэтацыі)". Выканаўцы – Алег Вінярскі і Яўгенія Каральчук, пастаноўка – Аляксандра Калюнова.

Кошт білетаў – 10 тысяч рублёў (колькасць абмежаваная). ... Чытаць далей »

Просмотров: 2209 | Добавил: Музей | Дата: 16.12.2011 | Комментарии (2)


15 снежня а 18-й гадзіне запрашаем Вас прыняць удзел у свяце "Беларуска-нямецкія каляды", якое традыцыйна ладзяць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Інстытут нямецкіх даследванняў і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца, адаслаўшы да 13 снежня на адрас ifd@bsu.by Ваш фотаздымак на тэму "Каляды – гэта...". Лепшыя работы будуць адзначаны прызамі. ... Чытаць далей »
Просмотров: 1706 | Добавил: Музей | Дата: 09.12.2011 | Комментарии (0)


Літаратуразнаўца Ірына Багдановіч

7 снежня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя кнігі выбраных твораў Вінцука Адважнага з серыі "Беларускі кнігазбор".

У мерапрыемстве прынялі ўдзел укладальнік кнігі Ірына Багдановіч, літаратуразнаўцы Адам Мальдзіс, Кастусь Цвірка, гісторык Наталля Гардзіенка, паэт Міхась Скобла, акцёр Алег Вінярскі, а таксама літаратурны студэнцкі гурток "Альтанка" і ансамбль Архікафедральнага хору.

Просмотров: 1514 | Добавил: Музей | Дата: 09.12.2011 | Комментарии (0)

Дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка

1 снежня адбылося адкрыццё выставы "З вамі вярнуўся дахаты я...", прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Выстава створана Дзяржаўным музеям гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам-музеям літаратуры і мастацтва. На ёй прадстаўлены хатнія рэчы сям’і Багдановічаў з БДАМЛіМ, якія экспануюцца ўпершыню, а таксама партрэты М.Багдановіча, прыжыццёвае выданне паэтычнага зборніка "Вянок" і выданні твораў паэта розных гадоў з фондаў музея. ... Чытаць далей »

Просмотров: 1556 | Добавил: Музей | Дата: 02.12.2011 | Комментарии (0)

1 снежня – адкрыццё выставы, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча (сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам-музеям літаратуры і мастацтва).

7 снежня – прэзентацыя кнігі выбраных твораў Вінцука Адважнага ("Беларускі кнігазбор"). ... Чытаць далей »

Просмотров: 1458 | Добавил: Музей | Дата: 23.11.2011 | Комментарии (0)


5 кастрычніка адбылося ўрачыстае адкрыццё літаратурна-мастацкай выставы  "Планета творцаў і іх герояў" і прэзентацыя альбома вядомага фотамайстра Уладзіміра Крука "На фотахвалях памяці", прысвечанага дзеячам беларускай культуры. ... Чытаць далей »
Просмотров: 1709 | Добавил: Музей | Дата: 10.10.2011 | Комментарии (0)


20 верасня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава "Тэатральныя лялькі – госці музея" сумесна з Беларускім дзяржаўным тэатрам лялек.

У адкрыцці прынялі ўдзел прадстаўнікі творчага калектыву тэатра – галоўны рэжысёр Аляксей Ляляўскі, галоўны мастак Валерый Рачкоўскі, акцёры Іна Ганчар і Валерый Зяленскі. Прысутныя мелі магчымасць даведацца пра таямніцы "творчай кухні" тэатра лялек і паглядзець урывак са спектакля "Марынка-крапіўніца" паводле народнай казкі ў апрацоўцы Артура Вольскага. Аздобілі мерапрыемства выхаванцы Цэнтра пазашкольнай працы студыі "Ветразь" Кастрычніцкага раёна г. Мінска. ... Чытаць далей »

Просмотров: 1817 | Добавил: Музей | Дата: 21.09.2011 | Комментарии (0)

 Дарагі сябра!

Ці любіш ты падарожнічаць? Мы ўпэўненыя, што так. А таму менавіта для цябе, для тваіх родных і сяброў пяць літаратурных музеяў г. Мінска (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры , Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа , Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Літаратурны музей Петруся Броўкі) падрыхтавалі займальнае сямейнае падарожжа пад назвай "Музейныя хованкі”. Новыя яркія ўражанні, неверагодныя адкрыцці і нечаканыя сюрпрызы чакаюць цябе кожную суботу з 17 верасня па 19 лістапада 2011 года. ... Чытаць далей »

Просмотров: 2061 | Добавил: Музей | Дата: 31.08.2011 | Комментарии (0)

1 2 3 4 5 »

Міністэрства культуры © 2024