Форма ўваходу

Пошук

Каляндар

«  Жнівень 2011  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Апытанне

Ці часта вы наведваеце музеі?
Всего ответов: 96

Статыстыка


Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0




Серада, 24.05.2017, 11:06
Приветствую Вас Гость | RSS
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Главная | Регистрация | Вход
Галоўная » 2011 » Жнівень » 31 » Сямейнае падарожжа “МУЗЕЙНЫЯ ХОВАНКІ”
12:27
Сямейнае падарожжа “МУЗЕЙНЫЯ ХОВАНКІ”
 Дарагі сябра!

Ці любіш ты падарожнічаць? Мы ўпэўненыя, што так. А таму менавіта для цябе, для тваіх родных і сяброў пяць літаратурных музеяў г. Мінска (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры , Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа , Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Літаратурны музей Петруся Броўкі) падрыхтавалі займальнае сямейнае падарожжа пад назвай "Музейныя хованкі”. Новыя яркія ўражанні, неверагодныя адкрыцці і нечаканыя сюрпрызы чакаюць цябе кожную суботу з 17 верасня па 19 лістапада 2011 года.

Ты навучышся бачыць незвычайнае, здавалася б, у зусім звычайных і такіх знаёмых табе рэчах, упэўнішся, што музеі, быццам скрыні з сакрэтам, захоўваюць свае таямніцы, якія раскрываюцца толькі самым дапытлівым хлопчыкам і дзяўчынкам.

Пагадзіся, што аднаму табе будзе дастаткова сумна падарожнічаць, таму мы не толькі прапануем, а нават настойліва просім цябе выбірацца ў музейную вандроўку разам з сям’ёю. Павер, што прысутнасць мамы і таты, браціка ці сястрычкі зробіць тваё падарожжа яшчэ больш цікавым і вясёлым.

Як вядома, любая вандроўка – гэта справа сур’ёзная, а таму, перш чым выпраўляцца ў дарогу, трэба вызначыцца з самымі неабходнымі рэчамі, якія павінны быць у тваім падарожным чамадане.

Па-першае, Білет музейнага падарожніка.
Цяжка ўявіць сабе падарожжа без білета. Білет музейнага падарожніка неабходна набываць у музеях-удзельніках. Разам з білетам ты атрымаеш Карту, Пуцяводнік і Пашпарт, якія ты і пасля падарожжа можаш пакінуць сабе на добрую згадку.

Па-другое, Карта музейнага падарожніка.
Калі ты не ведаеш маршрута, надзвычай цяжка падарожнічаць. Таму спецыяльна для цябе мы стварылі чароўную Карту, якую ты атрымаеш у першым музеі, які вырашыш наведаць. Менавіта Карта дапаможа табе лёгка зарыентавацца ў свеце літаратурных музеяў, бо будзе ўтрымліваць усю неабходную інфармацыю аб музеях-удзельніках падарожжа. Пачаць сваю вандроўку ты можаш з любога музея і затым пры дапамозе Карты прадумаць і пракласці свой асабісты маршрут, бо наведваць музеі можна ў любым парадку.

Па-трэцяе, Пуцяводнік.
Кожны з літаратурных музеяў нашай сталіцы – як асобная маленькая краіна, якая мае сваю гісторыю, свае легенды і загадкі, даведацца пра якія можна з адмысловых пуцяводнікаў. У нашых музеях-краінах цябе чакае незвычайны Пуцяводнік: ён будзе напоўнены хітрымі і цікавымі заданнямі, забаўнымі малюнкамі і займальнымі гісторыямі. Пуцяводнік правядзе цябе па музейнай экспазіцыі, з ім ты навучышся самастойна, без дапамогі экскурсавода, заўважаць цікавыя дэталі і шукаць адказы на пытанні.

Па-чацвёртае, Пашпарт музейнага падарожніка.
Якое ж падарожжа можа быць без дакументаў? У першым музеі на сваім шляху ты атрымаеш Пашпарт музейнага падарожніка, у які пасля выканання ўсіх заданняў з пуцяводніка побач з назваю музея будзе ставіцца штамп. Чым больш музеяў ты пройдзеш, тым больш штампаў з’явіцца ў тваім дакуменце. Не забывай Пашпарт музейнага падарожніка дома і заўсёды бяры яго з сабою ў вандроўку па музеях! Калі ты раптам згубіў Пашпарт музейнага падарожніка, то ў любым музеі-ўдзельніку ты можаш атрымаць дублікат, але штампы музеяў, якія ты ўжо прайшоў, не аднаўляюцца (звярні ўвагу – ва ўсіх музеях штампы розныя!)

У падарожжы па музеях Мінска цябе будзе суправаджаць сапраўдны сябар – крылаты канёк Пегасік, які прыляцеў са Старажытнай Грэцыі спецыяльна табе на дапамогу. Легенда гаворыць, што некалі Пегас адным ударам свайго капыта стварыў крынічку і кожны, хто піў ваду з гэтай крынічкі, станавіўся неверагодна таленавітым паэтам. Наш Пегасік правядзе цябе па літаратурных музеях сталіцы, дапаможа разабрацца з заданямі ў Пуцяводніку, паведаміць цікавыя факты з гісторыі музеяў.

У кожным з музеяў пасля выканання заданняў ты будзеш атрымліваць невялічкі падарунак. А калі здолееш прайсці ўвесь маршрут, наведаць усе пяць літаратурных музеяў Мінска і выканаць ўсе заданні, то ў апошнім, пятым, музеі табе ўручаць Дыплом Нястомнага Падарожніка. Па заканчэнні праекта сярод нястомных падарожнікаў будзе разыграны галоўны прыз. Які? Няхай гэта пакуль застанецца сакрэтам. Для таго, каб узнагарода знайшла цябе, неабходна пасля завяршэння падарожжа ў апошнім музеі ў cпецыяльнай Кнізе Нястомных Падарожнікаў пакінуць свае кантактныя дадзеныя: імя, прозвішча, адрас і тэлефон.

У добры шлях, дружа!

Праглядаў: 1185 | Дадал: Музей | Рэйтынг: 0.0/0
Усяго каментарыяў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Министерство культуры © 2017