Форма ўваходу

Пошук

Каляндар

«  Чэрвень 2017  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Апытанне

Ці часта вы наведваеце музеі?
Всего ответов: 96

Статыстыка


Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0




Нядзеля, 25.06.2017, 04:57
Приветствую Вас Гость | RSS
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Главная | Регистрация | Вход
Музей-сядзіба Міцкевічаў "Завоссе”



Калі вы хочаце дакрануцца да паэтычнага генія Адама Міцкевіча і апынуцца ў атмасферы старасвецкага шляхецкага фальварку, наведайце Музей-сядзібу Міцкевічаў у Завоссі!

Гісторыя Завосся пачалася ў сярэдзіне XVII стагоддзя, калі ўладальнікам гэтых зямель быў князь Мікалай-Казімір Радзівіл. Напрыканцы наступнага стагоддзя Завоссе стала радзімай будучага сусветнавядомага беларуска-польскага паэта-рамантыка Адама Міцкевіча.

У 1998 годзе да 200-годдзя з дня нараджэння паэта створаны музейны комплекс, які паўтарае планіроўку традыцыйнага шляхецкага фальварка канца XVIII пачатку XIX стагоддзяў. У цэнтры знаходзіцца дом, насупраць яго — свіронак, побач — абора і гумно. Ёсць таксама калодзеж–журавель, склеп і лазня на беразе невялікага става.

У залах дома-музея разгорнута літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Вяртанне пана Тадэвуша». Яна знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй фальварка ў Завоссі, праз паэтычнае слова бессмяротнага твора Адама Міцкевіча — «Пан Тадэвуш», малюе вобразы жыхароў старой сядзібы. Узноўленыя інтэр’еры шляхецкага дома ствараюць атмасферу старасветчыны. 

Экспазіцыя працуе: з 10.00 да 17.00. Выхадны - панядзелак і аўторак.

Адрас: 225315, в. Завоссе, Баранавіцкі р-н, Брэсцкая вобл., Рэспубліка Беларусь. Тэл.: (8-01634) 3-25-10. 




Міністэрства культуры © 2017