Форма ўваходу

Пошук

Каляндар

«  Май 2017  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Апытанне

Ці часта вы наведваеце музеі?
Всего ответов: 96

Статыстыка


Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0




Серада, 24.05.2017, 11:06
Приветствую Вас Гость | RSS
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Главная | Регистрация | Вход
Выставы, мерапрыемствы, сустрэчы


ВЫСТАВЫ

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры - гэта музей з пастаянна новымі экспазіцыямі і выставамі, якія змяняючы адна другую, раскрываюць тую ці іншую старонку шматвяковай гісторыі беларускай літаратуры. Зараз у музеі працуюць выставы:

"Васіль Быкаў. Шлях, вызначаны лёсам...”: жывапіс, графіка, рукапісы пісьменніка, рэдкія фотаздымкі, лісты сяброў і родных, аўтарскія малюнкі.

"Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…”: юбілейная выстава, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння У. Караткевіча, на якой прадстаўлены матэрыялы, звязаныя з асобай знакамітага пісьменніка – фотаздымкі, рукапісы твораў, лісты аўтара, кнігі, рэчы, якія належылі майстру слова, а таксама ўнікальныя калекцыя марскіх ракавін і чарцей, сабраных У. Караткевічам.

"Спадарожнікі дзяцінства”: гісторыя дзіцячых перыядычных выданняў на Беларусі ў ХХ ст.

"Сэрца майстра ўсім адкрыта...": выстава прымеркавана да 100-годдзя з дня нараджэння паэта, перакладчыка, крытыка Аляксея Зарыцкага (1911-1987). 

ПЕРАСОЎНЫЯ ВЫСТАВЫ
 
"Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!" (Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч) 
У ілюстраваным выглядзе дэманструюцца першыя выданні пісьменніка ("Сялянка", "Гапон"), перавыданні пачатку ХХ ст., адзіны захаваны партрэт В.Дуніна-Марцінкевіча, першыя раздзелы забароненага перакладу на беларускую мову паэмы "Пан Тадэвуш" А.Міцкевіча і іншыя матэрыялы з фондаў музея і архіваў беларускіх пісьменнікаў.

"Быў. Ёсць. Буду." (Уладзімір Караткевіч)
На планшэтнай выставе прадстаўлены фотаздымкі У. Караткевіча з 1931 г. (з роднымі, сябрамі, вядомымі пісьменнікамі), рукапісы асобных вершаў і старонак з рамана "Каласы пад сярпом тваім", фрагменты з аўтабіяграфіі "Дарога, якую прайшоў", публіцыстычныя творы і іншыя матэрыялы з фондаў музея.

"Шляхамі Францішка Багушэвіча"
У капійных матэрыялах дэмантструюцца дакументы Ф. Багушэвіча (атэстат, матрыкула і інш.), першыя выданні яго зборнікаў ("Дудка беларуская", "Смык беларускі", "Тралялёначка"), газеты "Край", "Мужыцкая праўда", сямейныя фотаздымкі ХІХ ст., малюнкі сына Тамаша, мастака Я.Драздовіча, іншыя матэрыялы музеяў і архіваў Беларусі.

ЛЕКЦЫІ ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

СТАРАЖЫТНАЯ ЛІТАРАТУРА:

"Беларуская міфалогія" электроннай прэзентацыяй)

"Старонкі літаратуры Сярэднявечча" выкарыстаннем ілюстрацыйнага матэрыялу)

"Літаратура эпохі Адраджэння на Беларусі" электроннай прэзентацыяй)

"Гуманізм і патрыятычны пафас паэмы Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра"выкарыстаннем ілюстрацыйнага матэрыялу)

"Біблія Францыска Скарыны і яе вытокі" выкарыстаннем ілюстрацыйнага матэрыялу) 

НОВАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА (ХІХ ст.):

"Сцежкамі вялікага паэта (Творчасць Адама Міцкевіча ў кантэксце гісторыі беларускай літаратуры)" (з электроннай прэзентацыяй)

"Францішак Багушэвіч – пачынальнік беларускага нацыянальнага адраджэння" электроннай прэзентацыяй)

"Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Літаратурная і тэатральная дзейнасць" дэманстрацыяй стужкі на DVD)

СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА (ХХ ст.):

"Покліч (літаратурны працэс на Беларусі ў 20-30-я гады ХХ ст.)" электроннай прэзентацыяй)

"Васіль Быкаў. Жыццё і творчасць" дэманстрацыяй стужкі на DVD, паказам арыгінальных фотаздымкаў, рукапісаў, дакументаў)

"Кандрат Крапіва. Пра сябе і свой час" (з выкарыстаннем арыгінальных фотаздымкаў, прыжыццёвых выданняў рукапісаў)

"Трывожнае шчасце пісьменніка (І.П. Шамякін)" электроннай прэзентацыяй)

"Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду." электроннай прэзентацыяй)

КУЛЬТУРНА-АДУКАЦЫЙНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

"ЛЯ ВЫТОКАЎ ФАЛЬКЛОРНА-ЭТНАГРАФІЧНАЙ СПАДЧЫНЫ БЕЛАРУСАЎ" (цыкл музейна-педагагічных заняткаў для пачатковай школы):

"Як хлеб да нас на стол прыйшоў": занятак праходзіць у форме казкі-гульні. Дзеці маюць магчымасць убачыць этнаграфічныя матэрыялы, пазнаёміцца з земляробчымі прыладамі (каса, серп, цэп і інш.) і працэсам вырабу хлеба. Хлопчыкі паспрабуюць сябе ў ролі "касцоў”, а дзяўчынкі на некаторы час стануць "жнеямі”.

"Беларуская цацка": занятак знаёміць з беларускай традыцыйнай цацкай, з музычнымі інструментамі, якімі таксама гуляліся дзеці. Далучае да вусна-паэтычнай творчасці народа.

"Ехала Каляда ў вазочку": занятак знаёміць з абрадам калядавання на Беларусі.

"Гуканне вясны": занятак знаёміць са старажытным каляндарна-абрадавым святам сустрэчы вясны.

"Фэсцік. Гулянне ў народным стылі": уяўляе сабой музычнае мерапрыемства ў народным стылі з гульнямі і конкурсамі. Распавядае пра беларускі кірмаш, дае ўяўленне пра музычны гурт. Фэст уключае традыцыйныя беларускія гульні, якія рыхтавалі дзяцей да працы дарослых: "Садзі лянок”, "Касцы і жнеі”. (Пры жаданні уключаюцца выступленні слухачоў – вершы, песні).

ЛЕКЦЫІ ПА БЕЛАРУСКАЙ СІМВОЛІЦЫ:

"Семантыка ў ткацтве" электроннай прэзентацыяй)

"Наш нацыянальны касцюм": знаёміць вучняў з беларускім адзеннем, традыцыйным беларускім касцюмам, адкрывае старонкі гісторыі народнай моды беларускага сялянства (з электроннай прэзентацыяй)


Тэлефон для даведак: (017)334-56-21 (аддзел навуковай асветы)

Міністэрства культуры © 2017