Форма ўваходу

Пошук

Каляндар

«  Снежань 2024  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Апытанне

Ці часта вы наведваеце музеі?
Всего ответов: 98

Статыстыка


Онлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0




Аўторак, 03.12.2024, 20:00
Приветствую Вас Гость | RSS
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Главная | Регистрация | Вход
Васіль Быкаў. Шлях, вызначаны лёсам...



Выстава прысвечана літаратурнай дзейнасці Васіля Уладзіміравіча Быкава (1924 – 2003) – народнага пісьменніка Беларусі, выдатнага майстра ваеннай прозы ХХ стагоддзя, драматурга, кінасцэнарыста, публіцыста, лаўрэата многіх прэстыжных нацыянальных і міжнародных прэмій.

Экспанаты тэмы – дакументы, рукапісы, фотаматэрыялы: аўтарскія літаратурныя сцэнарыі Васіля Быкава, перапіска, звязаная з пастаноўкай фільмаў, праграмы, фотаздымкі да спектакляў (пастаўленых у Гродзенскім абласным драматычным тэатры, Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета РБ, Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага), а таксама кадры з мастацкіх фільмаў "Трэцяя ракета” (1963), "Альпійская балада” (1965), "Воўчая зграя” (1975), "Узыходжанне” (1976), "Знак бяды” (1986), "Круглянскі мост” (1989), "Асуджаныя на вайну” (2009) і інш.

Мастацкі рад кожнай тэмы складаюць малюнкі Васіля Быкава, створаныя ім у розныя перыяды жыцця, а таксама аўтарскія цытаты з рукапісаў, лістоў і аўтабіяграфічных твораў.








Міністэрства культуры © 2024