У Літаратурным музеі К. Чорнага 18 сакавіка для малодшых школьнікаў праводзіцца акцыя "Вуліца, аўтамабіль, пешаход”.
У праграме:
1. Пастаноўка "Знай правила движенья, как таблицу умноженья”, у выкананні
ўдзельнікаў тэатра фланелеграфіі "Скарбонка прыгажосці”, што працуе пры музеі.
2. Тэматычная гульня, загадкі, конкурсы, віктарына.
3. Сустрэча з работнікамі ДАІ. Дзеці змогуць надзець міліцэйскую фуражку, жылет, патрымаць жэзл, паглядзець як вызначаюць хуткасць машын і г. д.
Да 110-годдзя з дня нараджэння
К.Чорнага
У гэтым годзе спаўняецца 110
гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, празаіка, публіцыста,
драматурга Кузьмы Чорнага.
У рамках праекта "Чалавек
нараджаецца, каб жыць…” запланаваны
наступныя мерапрыемствы:
вечар памяці ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры
(5 мая). Плануецца прадставіць сямейны архіў пісьменніка перыяду Вялікай
Айчыннай вайны. У праграме вечара прэзентацыя голасу пісьменніка, сустрэча з
навукоўцамі, даследчыкамі творчасці К.Чорнага і яго роднымі;
на радзіме пісьменніка ў
Літаратурным музеі К.Чорнага плануецца правядзенне літаратурнага свята (19 чэрвеня) і арганізацыя фотапленэру (другая палова мая) па мясцінах, звязаных з
жыццём і творчасцю К.Чорнага. Па выніках фотапленэру плануюцца выставы ў Мінску, Капылі і Нясвіжы.
Школьнікі г.Капыля ўдзельнічаюць у конкурсе
дзіцячай творчасці (красавік-май), прысвечанаму юбілею пісьменніка.
Да 170-годдзя з дня нараджэння
Ф.Багушэвіча
У філіяле "Музей-усадьба
Ф.Багушэвіча "Кушляны” запланаваны наступныя мерапрыемствы:
міжнародны фотапленэр "Па
мясцінах Ф.Багушэвіча”;
арганізацыя творчага конкурсу
"Наша мова для нас святая”;
свята паэзіі ў Кушлянах.
Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча "Кушляны”
Літаратурны музей Кузьмы Чорнага
Музей-сядзіба Міцкевічаў "Завоссе”
Літаратурны музей Максіма Гарэцкага