Форма ўваходу

Пошук

Каляндар

«  Лістапад 2024  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Апытанне

Ці часта вы наведваеце музеі?
Всего ответов: 98

Статыстыка


Онлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0




Чацверг, 21.11.2024, 10:49
Приветствую Вас Гость | RSS
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Главная | Регистрация | Вход
Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча "Кушляны”



Трапіўшы ў Кушляны, вы наведаеце слаўную зямлю, якая давала моц і натхненне вялікаму паэту, пачынальніку новай беларускай літаратуры ХІХ ст. — Францішку Багушэвічу. Словы яго і сёння гучаць надзённым запаветам: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмерлі...»

Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча "Кушляны” – помнік сядзібна-паркавай архітэктуры ХІХ стагоддзя, адзіная ўцалелая сядзіба беларускага пісьменніка таго часу. Пачатак гісторыі сядзібы адносіцца да сярэдзіны XVIII стагоддзя. У 1749 годзе маёнтак Кушляны быў куплены Антонам Багушэвічам, прапрадзедам Францішка Багушэвіча.

Музей размешчаны ў доме, які Францішак Багушэвіч пабудаваў у 1896 годзе і дзе правёў апошнія гады. Літаратурны музей быў адкрыты ў 1990 годзе. У мемарыяльнай частцы экспазіцыі ўзноўлены інтэр’еры двух пакояў — кабінета пісьменніка і гасцёўні, у літаратурнай прадстаўлены дакументы, паэтычныя зборнікі («Дудка беларуская», «Смык беларускі»), фотаздымкі, прысвячэнні. 

З ХІХ стагоддзя захаваліся таксама каменная абора, альтанка, стары парк і каштанавая алея, большасць дрэў на якой пасаджана самім паэтам. А яшчэ нагадвае пра жыццё Ф. Багушэвіча валун-патайнік, да якога прыходзіў паэт: тут ён пісаў вершы і хаваў рукапісы. Пасля смерці паэта на камяні з’явіўся надпіс «PAMIECI МACIEA BURACZKA 1900 R»: яго зрабілі аматары творчасці пісьменніка, а таксама мясцовыя жыхары, якім Ф.Багушэвіч дапамагаў як адвакат.

Экспазіцыя працуе: з 10.00 да 17.00. Выхадны - панядзелак і аўторак.

Адрас: 231032, в. Кушляны, Смаргонскі р-н, Гродзенская вобл. Тэл.: (8-01592) 7-54-29, 7-54-89 (х). 


Міністэрства культуры © 2024