Форма ўваходу

Пошук

Каляндар

«  Лістапад 2024  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Апытанне

Ці часта вы наведваеце музеі?
Всего ответов: 98

Статыстыка


Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0




Чацверг, 21.11.2024, 10:30
Приветствую Вас Гость | RSS
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Главная | Регистрация | Вход
Літаратурны музей Кузьмы Чорнага



Запрашаем на Капыльшчыну — слаўную «пісьменніцкую зямлю», якая дала беларусам шмат знакамітых імёнаў. Сярод іх асабліва вылучаецца імя Кузьмы Чорнага, майстра псіхалагічнай прозы 20-30-х гадоў ХХ ст..

Музей знаходзіцца ў вёсцы Цімкавічы, якая ляжыць паміж Нясвіжам і Капылём. Менавіта Цімкавічы беларускі празаік Кузьма Чорны лічыў сваёй радзімай, хоць з’явіўся на свет 24 чэрвеня 1900 года ў маёнтку Боркі. У Цімкавічах прайшло дзяцінства пісьменніка, тут ён працаваў у аддзеле народнай асветы і настаўнічаў. Адсюль паходзяць і шматлікія героі яго твораў.

Літаратурны музей месціцца ў спецыяльна пабудаваным доме. Дзеючая экспазіцыя была адкрыта ў 1994 годзе. Яна рознабакова раскрывае творчую асобу Кузьмы Чорнага — празаіка, публіцыста, драматурга. Канвой мастацкага афармлення залаў сталі малюнкі самога пісьменніка, якія арганічна спалучаюцца з дакументальнай часткай экспазіцыі і дапамагаюць эмацыянальна раскрыць свет перажыванняў аўтара. У залах музея можна ўбачыць асабістыя рэчы Кузьмы Чорнага, прачытаць радкі з дзённіка пісьменніка, які ён вёў на працягу апошніх месяцаў жыцця, а таксама пачуць яго голас, зафіксаваны на магнітнай стужцы.

У музеі праводзіцца шырокая асветная работа, працуе студыя аматараў тэатра «Іскрынка», тэатр фланелеграфіі «Скарбонка прыгажосці».

Экспазіцыя працуе: з 10.00 да 17.00. Выхадны - панядзелак і аўторак.

Адрас: 222310, в. Цімкавічы, Капыльскі р-н, Мінская вобл., Рэспубліка Беларусь. Тэл.: (8-01719) 4-34-26, 4-34-42.
 



Міністэрства культуры © 2024