Бронзаслоўе выстава бронзавых скульптур працуе з 10 па 26 чэрвеня Паміж скульптурай і літаратурай вельмі шмат агульнага, нават болей, чым можа падацца на першы погляд. Выстава бронзавых работ беларускіх скульптараў у літаратурным музеі падкрэслівае сугучнасць двух відаў мастацтва.
Кожная з прадстаўленых у экспазіцыі скульптур гэта ўнікальная гісторыя, адлітая ў метале, а затым рукамі майстра даведзеная да адточанасці як адзіны невялікі, але значны твор, сагрэты цеплынёй рук аўтара. Кожная работа раскрывае непаўторнасць майстра, менавіта таму на выставе няма агульнага стылю.
Гледачу неабходна ацаніць разнастайнасць так званых бронзавых аўтарскіх выказванняў, магчыма, нават, сыходзячы са свайго літаратурнага густу. А тут якраз выбар вялікі - ад фэнтэзі і лёгкага забаўляльнага "чціва" да сур'ёзных гістарычных рэканструкцый і вызначэнняў.
Прадстаўлены работы Сяргея Аганава, Юрыя Анушко, Мікалая Дробыша, Аляксандра Суркова і інш.
|