Форма ўваходу

Пошук

Каляндар

«  Студзень 2011  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Апытанне

Ці часта вы наведваеце музеі?
Всего ответов: 98

Статыстыка


Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0




Субота, 07.12.2024, 17:13
Приветствую Вас Гость | RSS
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Главная | Регистрация | Вход
Галоўная » 2011 » Студзень » 27 » І. Яцкоўскі "Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды"
23:06
І. Яцкоўскі "Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды"

27 студзеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася вечарына, прысвечаная Ігнату Яцкоўскаму, літаратару, адвакату, паўстанцу 1831 г., эмігранту. Падчас вечарыны была прэзентавана кніга І.Яцкоўскага "Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды”, выдадзеная ў перакладзе на беларускую мову.

У вечарыне прынялі ўдзел гісторыкі беларускай літаратуры Мікола Хаўстовіч, Ірына Бурдзялёва, Міхась Тычына, Адам Мальдзіс, Вячаслаў Рагойша, Анатоль Сідарэвіч, Ігар Запрудскі ды іншыя.

Урыўкі з "Аповесці...” прагучалі ў акторскім выкананні Веры Буланды, свае песні праспяваў бард Алесь Камоцкі.

Кніга Ігнацы Яцкоўскага – гэта паўнавартасны мастацкі вобраз беларускай рэчаіснасці пачатку ХІХ стагоддзя. Фактычна, гэта першы праўдзівы малюнак грамадска-палітычнага жыцця нашага краю ў тыя далёкія часы.

Каштоўнасць дадзенае кнігі  нязмерна павялічваецца з увагі на тое, што І.Яцкоўскі з’яўляецца найбольш верагодным аўтарам славутага беларускамоўнага верша "Зайграй, зайграй, хлопчэ малы”, які доўгі час прыпісваўся пяру таленавітага майстра-каваля з Крашына Паўлюка Багрыма.

Уважлівае прачытанне "Аповесці” можа пераканаць любога скептыка: у асобе І.Яцкоўскага мы маем яшчэ аднаго класіка беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя.

Перакладчык кнігі Мікола Хаўстовіч

Паэтка Вера Буланда чытае ўрыўкі з твора

Літаратуразнавец, крытык, доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс

Бард Алесь Камоцкі

Праглядаў: 2446 | Дадал: Музей | Рэйтынг: 0.0/0
Усяго каментарыяў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Министерство культуры © 2024