18 лютага ў Дзяржаўным музеі гісторыі
беларускай літаратуры адбылася чарговая навуковая канферэнцыя "ХІХ Гарэцкія чытанні.
Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць. Праблема выдання спадчыны". Канферэнцыю наладзілі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Рэспубліканскім фондам братоў Гарэцкіх і Інстытутам мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук.
У
чытаннях прынялі ўдзел навукоўцы з Мінска, Віцебска, Гомеля, Брэста, Гродна,
Баранавічаў, Березіно. З прывітальным словам выступілі паэт, галоўны рэдактар
выдавецтва "Мастацкая літаратура" Віктар Шніп і пісьменнік, намеснік старшыні
Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце
міністраў Анатоль Бутэвіч.
Паэт, галоўны рэдактар
выдавецтва "Мастацкая літаратура" Віктар Шніп
Грамадскі дзеяч, вучоны-геолаг, акадэмік НАН Беларусі Радзім Гарэцкі і доктар філалагічных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі Міхась Мушынскі
|