8 лютага ў
Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбыўся вечар памяці
"Летапісец Палескай зямлі",
прымеркаваны да 90-годдзя з дня нараджэння празаіка, паэта, публіцыста,
драматурга, народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа.
У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел родныя,
даследчыкі і аматары творчасці Івана Мележа, яго сябры і знаёмыя. Падчас вечарыны
адбылася прэзентацыя выставы "Летапісец
Палескай зямлі”, створанай на аснове матэрыялаў з фондаў музея і
Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.
Родная сястра І.П. Мележа Любоў Паўлаўна
Крытык і літаратуразнавец Серафім Антонавіч Андраюк
Паэт Анатоль Вярцінскі
Паэт Васіль Зуёнак
|