16 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі
беларускай літаратуры ў рамках праекта "Рэгіёны" адбылося адкрыццё выставы
Квасынічскага цэнтра рамёстваў – "Лялечны карагод".
У адкрыцці прынялі ўдзел фальклорны калектыў "Вясейка"
Вясейскай школы мастацтваў Слуцкага раёна і народны гурт "Квецень", а таксама дацэнт
кафедры этнаграфіі і фалькларыстыкі А.Лозка, які распавёў пра гісторыю
беларускай лялькі.
|