22 снежня а 18-й гадзіне Дзяржаўны музей
гісторыі беларускай літаратуры запрашае на сцэнічную пастаноўку "Паміж двума
партрэтамі (досвед рэканструкцыі духоўнай
спадчыны М.Гогаля і С.Ясеніна метадам тэатральнай інтэрпрэтацыі)". Выканаўцы – Алег Вінярскі і Яўгенія Каральчук, пастаноўка – Аляксандра
Калюнова.
Кошт білетаў – 10 тысяч рублёў (колькасць абмежаваная).
На прыкладзе двух пісьменніцкіх лёсаў і дзвюх
літаратурных эпох (залатое і срэбнае стагоддзе) усталёўваецца міжасобасны
дыялог М.Гогаля і С.Ясеніна па-за часам і прасторай, які паказвае іх глыбіннае
ўнутранае сваяцтва, дагэтуль амаль не выяўленае. Аўтары жадалі б нагадаць, што
жыццё і творчасць гэтых двух геніяў – непарыўныя, а іх духоўныя шляхі – адзінасутнасныя і, яны абодва
захавалі непахісную адданасць Святасці Слова, калі прайшлі ўсе свае жыццёвыя
выпрабаванні. Дакументальна-мастацкая аснова пастаноўкі, якая ўключае ў сябе
герояў твораў, перапіску, успаміны сучаснікаў,
дапамагае глыбей зразумець пошукі паэтаў-празорцаў і даказвае сутнасць
слоў А.Пушкіна, якія тычацца
"перагуканняў" паміж стагоддзямі: "...ёсць дзіўныя збліжэнні".