10 ліпеня адбылася
творчая сустрэча з беларускімі пісьменнікамі і паэтамі замежжа, удзельнікамі
Першага фестывалю мастацтваў беларусаў свету ў рамках Міжнароднага фестывалю
мастацтваў "Славянскі базар": Верай Сугак (Малдова), Станіславам Валодзька
(Латвія), Пятром Капчыкам (Украіна), Юрыем Баена (Польшча), Міраславай Лукша
(Польшча), Уладзімірам Шугля (Расія).
У рамках мерапрыемства адкрылася выстава "Пісьменнікі
беларускага замежжа", на якой прадстаўлены кніжныя выданні, газеты, часопісы, фотаздымкі,
рукапісы, лісты, дзённікі, якія распавядаюць пра жыццё і творчасць
Н.Арсенневай, А.Салаўя, М.Сяднёва, Я.Золака, У.Сядуры, Ю.Віцьбіча, Я.Юхнаўца,
К.Акулы і інш.
Намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэуш Стружэцкі
Гурт аўтэнтычнай песні "Квецень"
Літаратуразнавец, крытык, доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс
|