Да ўвагі наведвальнікаў
выставы прадстаўлены матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай
літаратуры і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, якія
раскрываюць творчасць выдатных дзеячоў мастацтва і літаратуры Беларусі.
Выстава дае цудоўную магчымасць не толькі пазнаёміцца
са скарбамі нацыянальнага прыгожага пісьменства, але і ўбачыць фантазійнае ўвасабленне
герояў твораў айчыннай літаратуры і саміх творцаў слова ў выкананні славутых
суайчыннікаў-майстроў алоўка і пэндзля. Сярод іх шэдэўры жывапісу, графікі і скульптуры
ў выкананні знакамітых мастакоў і скульптараў, такіх як П.Сергіевіч, І.Ахрэмчык,
З.Паўлоўскі, М.Будавей, А.Кашкурэвіч, А.Дзямарын, У.Савіч, С.Вакар, А.Чыгрын і
інш.