1 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай
літаратуры адбылася прэзентацыя праграмы Вілейшчыны ў рамках
сацыяльна-культурнага праекта "Рэгіёны", які накіраваны на папулярызацыю
літаратурна-мастацкай спадчыны рэгіёнаў Беларусі. На мерапрыемстве выступіў
народны калектыў аўтарскай песні "Элегія" Вілейскага палаца культуры.
Праект
"Рэгіёны" распачаў сваю дзейнасць у студзені 2011 года з творчай сустрэчы з
вядомымі ўраджэнцамі Случчыны: пісьменнікамі, даследчыкамі, літаратуразнаўцамі.
У рамках акцыі таксама адбыліся выставы "Вандроўка:
зіма – лета" мастачкі Алены Хатэнка і "Лялечны карагод" Квасыніцкага цэнтра
рамёстваў, выступленні фальклорных калектываў "Ячаўскія вячоркі" і "Вясейка"
Вясейскай сярэдняй школы.
Паэт Васіль Жуковіч
|