7 снежня ў
Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя кнігі
выбраных твораў Вінцука Адважнага з серыі "Беларускі кнігазбор".
У
мерапрыемстве прынялі ўдзел укладальнік кнігі Ірына Багдановіч,
літаратуразнаўцы Адам Мальдзіс, Кастусь Цвірка, гісторык Наталля Гардзіенка,
паэт Міхась Скобла, акцёр Алег Вінярскі, а таксама літаратурны студэнцкі гурток
"Альтанка" і ансамбль Архікафедральнага хору.