20 студзеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі
беларускай літаратуры адбылася творчая
сустрэча "Родныя мясціны. Случчына: літаратурна-мастацкія традыцыі і
пераемнасць" ў межах сацыяльна-культурнага праекта "Рэгіёны"
(2011-2012 гг.), які накіраваны на папулярызацыю літаратурна-мастацкай спадчыны
рэгіёнаў Беларусі.
У
мерапрыемстве прынялі ўдзел вядомыя ўраджэнцы Случчыны: пісьменнікі,
даследчыкі, краязнаўцы – Т.Дасаева, Г.Каржанеўская, А.Марціновіч, Г.Міклашэвіч,
І.Ціткоўскі, К.Цыбульскі і інш.; прадстаўнікі Слуцкага райвыканкама, народны
фальклорны калектыў "Ячаўскія вячоркі".
У рамках творчай сустрэчы таксама адбылося адкрыццё выставы жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Вандроўка:
зіма-лета". Аўтар работ – маладая мастачка са Слуцка Алена Хатэнка. Вядучая і куратар выставы Л.У.Салодкіна, член Саюза
журналістаў, член Саюза мастакоў.
Мерапрыемства было арганізавана
музеем пры падтрымцы аддзела культуры Слуцкага райвыканкама.
|