Форма ўваходу

Пошук

Каляндар

«  Верасень 2011  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Апытанне

Ці часта вы наведваеце музеі?
Всего ответов: 98

Статыстыка


Онлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0




Чацверг, 21.11.2024, 10:46
Приветствую Вас Гость | RSS
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Главная | Регистрация | Вход
Галоўная » 2011 » Верасень » 21 » Тэатральныя лялькі – госці музея
16:29
Тэатральныя лялькі – госці музея

20 верасня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава "Тэатральныя лялькі – госці музея" сумесна з Беларускім дзяржаўным тэатрам лялек.

У адкрыцці прынялі ўдзел прадстаўнікі творчага калектыву тэатра – галоўны рэжысёр Аляксей Ляляўскі, галоўны мастак Валерый Рачкоўскі, акцёры Іна Ганчар і Валерый Зяленскі. Прысутныя мелі магчымасць даведацца пра таямніцы "творчай кухні" тэатра лялек і паглядзець урывак са спектакля "Марынка-крапіўніца" паводле народнай казкі ў апрацоўцы Артура Вольскага. Аздобілі мерапрыемства выхаванцы Цэнтра пазашкольнай працы студыі "Ветразь" Кастрычніцкага раёна г. Мінска.

На выставе прадстаўлены тэатральныя лялькі са спектакляў, якія ў розныя гады ішлі на сцэне тэатра, а таксама аўтарскія работы мастака Генадзя Чыстага, кнігі народных і аўтарскіх казак вядомых беларускіх пісьменнікаў, літаратурныя пераклады казак з іншых моў свету.


Галоўны рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Аляксей Ляляўскі



Праглядаў: 2563 | Дадал: Музей | Рэйтынг: 0.0/0
Усяго каментарыяў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Министерство культуры © 2024