11 чэрвеня прайшла чарговая канферэнцыя "Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць"
У гэтым годзе Гарэцкія чытанні прымеркаваны да 110-годдзя з дня нараджэння акадэміка Беларускай акадэміі навук, доктара геолага-мінералагічных навук, заслужанага дзеяча навукі Беларусі Гаўрылы Гарэцкага. Канферэнцыю наладзілі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Рэспубліканскім фондам братоў Гарэцкіх і Інстытутам мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук.
|