Дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка
Выстава створана Дзяржаўным музеям гісторыі беларускай
літаратуры сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам-музеям літаратуры і
мастацтва. На ёй прадстаўлены хатнія рэчы сям’і Багдановічаў з БДАМЛіМ, якія экспануюцца
ўпершыню, а таксама партрэты М.Багдановіча, прыжыццёвае выданне паэтычнага
зборніка "Вянок" і выданні твораў паэта розных гадоў з фондаў музея.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел
дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна
Запартыка, паэт Сяргей Панізнік, мастак Сяргей Давідовіч, літаратуразнаўца
Ірына Багдановіч. Песні на словы Максіма Багдановіча прагучалі ў выкананні
барда Аляксея Галіча і спявачкі Наталлі Клімковіч.
Літаратуразнаўца Ірына Багдановіч.
Паэт Сяргей Панізнік.