11 мая ў галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася
выставы "Зямля маіх продкаў.
Барыс Сачанка...", прымеркаваная да 75-годдзя з дня нараджэння выдатнага празаіка.
Літаратурна-дакументальная выстава раскрывае шматграннасць таленту выдатнага празаіка. У
экспазіцыю ўвайшлі каштоўныя матэрыялы з архіва пісьменніка, якія былі
перададзены ў музей яго дачкой Святланай: рукапісы, дакументы, фотаздымкі
розных гадоў, кнігі, сувеніры, асабістыя рэчы. Гэтыя каштоўныя матэрыялы
экспануюцца ўпершыню.