24 лістапада ў
Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава "Свет шчодры.
Свет мяне паўторыць…", прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння У. Караткевіча. У
адкрыцці выставы прынялі ўдзел галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і
народнай творчасці С.М. Гаўрылава, дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя
Я.Коласа і Я.Купалы, член-карэспандэнт НАН Беларусі А.А. Лукашанец, кандыдат
філалагічных навук, дацэнт БДУ А.Л. Верабей, намеснік старшыні Беларускага
Фонда культуры, пісьменнік А.І. Бутэвіч і паэт В.В. Зуёнак.
Перад гасцямі вечара выступілі мастацкія калектывы
Цэнтра пазашкольнай работы "Ветразь” Кастрычніцкага раёна з літаратурна-музычнай
кампазіцыяй "Зямля пад белымі крыламі".
...
Чытаць далей »