15 снежня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай
літаратуры ў рамках праекта "Асветнікі зямлі беларускай” адбылася прэзентацыя
кнігі кандыдата філалагічных навук Ірыны Лапцёнак "Паэт-перакладчык Язэп
Семяжон”.
У прэзентацыі прынялі ўдзел даследчыкі НАН Беларусі,
БДУ, БДУ імя М.Танка: член-карэспандэнт Міхась Мушынскі, прафесар Вячаслаў
Рагойша, доктар філалагічных навук Іван Чарота, перакладчыкі Васіль Сёмуха і
Міхась Кенька, літаратуразнаўцы Галіна Адамовіч і Анатоль Верабей, крытык
Леанід Казыра, прадстаўнікі выдавецтва "Беларуская навука” – дырэктар
Аляксандр Сташкевіч, галоўны рэдактар Генадзь Кісялёў і
... Чытаць далей »
10 снежня адбылося
адкрыццё фотавыставы "Пушкінскія
музеі Расіі і замежжа”, прадстаўленай Дзяржаўным мемарыяльным
гісторыка-літаратурным і прыродна-ландшафтным музеем-запаведнікама А.С. Пушкіна.
Выстава была створана ў рамках святкавання 210-годдзя з дня нараджэння А.С. Пушкіна
па ініцыятыве Таварыства пушкінскіх музеяў Расіі, Украіны і Літвы. Прэзентацыя
ў Мінску – гэта чарговы сумесны праект музея-запаведніка А.С.Пушкіна
"Міхайлаўскае” і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
У адкрыцці фотавыставы прынялі ўдзел галоўны
спецыяліст кіраўніцтва ўстаноў культуры і народнай творчасці Д.Г. Шляхцін,
саветнік амбасад
... Чытаць далей »
24 лістапада ў
Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава "Свет шчодры.
Свет мяне паўторыць…", прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння У. Караткевіча. У
адкрыцці выставы прынялі ўдзел галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і
народнай творчасці С.М. Гаўрылава, дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя
Я.Коласа і Я.Купалы, член-карэспандэнт НАН Беларусі А.А. Лукашанец, кандыдат
філалагічных навук, дацэнт БДУ А.Л. Верабей, намеснік старшыні Беларускага
Фонда культуры, пісьменнік А.І. Бутэвіч і паэт В.В. Зуёнак.
Перад гасцямі вечара выступілі мастацкія калектывы
Цэнтра пазашкольнай работы "Ветразь” Кастрычніцкага раёна з літаратурна-музычнай
кампазіцыяй "Зямля пад белымі крыламі".
Паміж скульптурай і літаратурай вельмі шмат агульнага, нават болей, чым можа падацца на першы погляд. Выстава бронзавых работ беларускіх скульптараў у літаратурным музеі падкрэслівае сугучнасць двух відаў мастацтва.
19 студзеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў рамках сацыяльна-культурнага праекта "Чалавек нараджаецца, каб жыць…”, які прымеркаваны да 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, адкрылася літаратурна-дакументальная выстава "Васіль Быкаў. Шлях, вызначаны лёсам…”.
На адкрыцці выставы выступілі намеснік міністра культуры РБ Стружэцкі Тадэвуш Іванавіч, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ліхавы Ігар Дзмітрыевіч, паэт Генадзь Бураўкін. Падчас
... Чытаць далей »