18 лютага ў Дзяржаўным музеі гісторыі
беларускай літаратуры адбылася чарговая навуковая канферэнцыя "ХІХ Гарэцкія чытанні.
Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць. Праблема выдання спадчыны". Канферэнцыю наладзілі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Рэспубліканскім фондам братоў Гарэцкіх і Інстытутам мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук.
... Чытаць далей »
16
лютага ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё
выставы фотакарэспандэнта выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі"
Анатоля Дрыбаса "Мая Беларусь". Спецыфіка дзейнасці ў выдавецтве патрабуе
ўмення фатаграфаваць самыя розныя аб’екты, але найбольш любімай тэмай у
творчасці А. Дрыбаса быў і застаецца беларускі пейзаж. На выставе прадстаўлены
работы зробленыя за апошнія два гады. Акрамя гэтага можна пазнаёміцца з
кніжнымі навінкамі, якія выйшлі ў выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя імя П.
Броўкі”.
10 лютага ў Дзяржаўным музеі
гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё мастацкай выставы "Зямля пад
белымі крыламі”, прысвечанай творчасці У.Караткевіча.
... Чытаць далей »
8 лютага ў
Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбыўся вечар памяці
"Летапісец Палескай зямлі",прымеркаваны да 90-годдзя з дня нараджэння празаіка, паэта, публіцыста,
драматурга, народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа.
... Чытаць далей »
28 студзеня ў Гомельскім палаца-паркавым
ансамблі адкрылася літаратурна-дакументальная выстава "Іван Шамякін. Мае кнігі
– мая біяграфія…", прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння народнага
пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна.
... Чытаць далей »
27 студзеня ў Дзяржаўным музеі
гісторыі беларускай літаратуры адбылася вечарына, прысвечаная Ігнату
Яцкоўскаму, літаратару, адвакату, паўстанцу 1831 г., эмігранту. Падчас вечарыны была прэзентавана кніга
І.Яцкоўскага "Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды”, выдадзеная ў перакладзе на беларускую мову.
... Чытаць далей »
8 лютага – Вечарына да 90-годдзя з дня нараджэння
Івана Мележа (1921-1976).
10 лютага – Адкрыццё мастацкай выставы "Абуджаная
памяць” (сумесна з Беларускім саюзам мастакоў).
16 лютага – Адкрыццё фотавыставы А.П.Дрыбаса "Мая
Беларусь” (сумесна з выдавецтвам "Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі” і
Грамадскім аб’яднаннем "Фотамастацтва”).
18 лютага – Навуковая канферэнцыя "XIXГарэцкія
чытанні: Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць. Праблема выдання
спадчыны”.
20 студзеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі
беларускай літаратуры адбылася творчая
сустрэча "Родныя мясціны. Случчына: літаратурна-мастацкія традыцыі і
пераемнасць" ў межах сацыяльна-культурнага праекта "Рэгіёны"
(2011-2012 гг.), які накіраваны на папулярызацыю літаратурна-мастацкай спадчыны
рэгіёнаў Беларусі.
... Чытаць далей »
19 студзеня ў Дзяржаўным музеі
гісторыі беларускай літаратуры адбылося чарговае творчае пасяджэнне паэтычных
клубаў "Пегас” і "Жнівень” прадпрыемстваў ЗАТ "Атлант”.... Чытаць далей »
21 снежня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай
літаратуры адбылося святочнае мерапрыемства "БЕЛАРУСКА-НЯМЕЦКІЯ КАЛЯДЫ”,
арганізаванае музеем сумесна з Інстытутам нямецкіх даследаванняў пры Цэнтры
міжнародных даследаванняў.
У межах мерапрыемства ажыццяўляўся
дабрачынны збор грашовых ахвяраванняў і падарункаў для дзяцей з абмежаванымі
магчымасцямі па зроку – пры арганізацыйным удзеле дабрачыннага фонду "Бачыць
сэрцам”.
... Чытаць далей »