Паважаныя наведвальнікі! Наш сайт пераехаў на новы адрас: www.bellitmuseum.by |
22 снежня а 18-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на сцэнічную пастаноўку "Паміж двума партрэтамі (досвед рэканструкцыі духоўнай спадчыны М.Гогаля і С.Ясеніна метадам тэатральнай інтэрпрэтацыі)". Выканаўцы – Алег Вінярскі і Яўгенія Каральчук, пастаноўка – Аляксандра Калюнова. Кошт білетаў – 10 тысяч рублёў (колькасць абмежаваная). ... Чытаць далей » |
...
Чытаць далей »
|
15 снежня а 18-й гадзіне запрашаем Вас прыняць удзел у свяце "Беларуска-нямецкія каляды", якое традыцыйна ладзяць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Інстытут нямецкіх даследванняў і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца, адаслаўшы да 13 снежня на адрас ifd@bsu.by Ваш фотаздымак на тэму "Каляды – гэта...". Лепшыя работы будуць адзначаны прызамі.
...
Чытаць далей »
|
Літаратуразнаўца Ірына Багдановіч 7 снежня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя кнігі выбраных твораў Вінцука Адважнага з серыі "Беларускі кнігазбор". У
мерапрыемстве прынялі ўдзел укладальнік кнігі Ірына Багдановіч,
літаратуразнаўцы Адам Мальдзіс, Кастусь Цвірка, гісторык Наталля Гардзіенка,
паэт Міхась Скобла, акцёр Алег Вінярскі, а таксама літаратурны студэнцкі гурток
"Альтанка" і ансамбль Архікафедральнага хору. |
Дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка 1 снежня адбылося адкрыццё выставы "З вамі вярнуўся
дахаты я...", прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Выстава створана Дзяржаўным музеям гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам-музеям літаратуры і мастацтва. На ёй прадстаўлены хатнія рэчы сям’і Багдановічаў з БДАМЛіМ, якія экспануюцца ўпершыню, а таксама партрэты М.Багдановіча, прыжыццёвае выданне паэтычнага зборніка "Вянок" і выданні твораў паэта розных гадоў з фондаў музея. ... Чытаць далей » |
1 снежня – адкрыццё выставы, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча (сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам-музеям літаратуры і мастацтва). 7 снежня – прэзентацыя кнігі выбраных твораў Вінцука Адважнага ("Беларускі кнігазбор"). ... Чытаць далей » |
5 кастрычніка адбылося ўрачыстае адкрыццё літаратурна-мастацкай выставы
"Планета творцаў і іх герояў" і прэзентацыя альбома вядомага фотамайстра Уладзіміра
Крука "На фотахвалях памяці", прысвечанага дзеячам беларускай культуры.
...
Чытаць далей »
|
20
верасня ў Дзяржаўным музеі
гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава "Тэатральныя
лялькі – госці музея" сумесна з Беларускім дзяржаўным тэатрам
лялек. У адкрыцці прынялі ўдзел прадстаўнікі творчага калектыву тэатра – галоўны рэжысёр Аляксей Ляляўскі, галоўны мастак Валерый Рачкоўскі, акцёры Іна Ганчар і Валерый Зяленскі. Прысутныя мелі магчымасць даведацца пра таямніцы "творчай кухні" тэатра лялек і паглядзець урывак са спектакля "Марынка-крапіўніца" паводле народнай казкі ў апрацоўцы Артура Вольскага. Аздобілі мерапрыемства выхаванцы Цэнтра пазашкольнай працы студыі "Ветразь" Кастрычніцкага раёна г. Мінска. ... Чытаць далей » |
Дарагі сябра!
Ці любіш ты падарожнічаць? Мы ўпэўненыя, што так. А таму менавіта для цябе, для тваіх родных і сяброў пяць літаратурных музеяў г. Мінска (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры , Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа , Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Літаратурны музей Петруся Броўкі) падрыхтавалі займальнае сямейнае падарожжа пад назвай "Музейныя хованкі”. Новыя яркія ўражанні, неверагодныя адкрыцці і нечаканыя сюрпрызы чакаюць цябе кожную суботу з 17 верасня па 19 лістапада 2011 года. ... Чытаць далей » |